Шамякін Іван Пятровіч
1921-2004

Народны пісьменнік Беларусі, Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік НАН Беларусі
Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыўшы Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, працаваў у Беластоку. У 1940—1945 гг. служыў у арміі, быў камандзірам гарматы, камсоргам дывізіёна, удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Пасля вайны настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна, вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1947 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР.
Скончыўшы ў 1950 годзе Рэспубліканскую партшколу, працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўнымрэдактарам альманаха «Советская Отчызна», намеснікам старшыні і сакратаромСаюзапісьменнікаўБеларусі, галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1972 годзе прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. З 1981 года – член ЦК КПБ, дэлегат ХХVІ з'езда КПСС. За вялікіязаслугі ў развіцці савецкай літаратуры, плённую грамадскую дзейнасць І. П. Шамякіну прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатогамедаля "Серп і Молат".
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыў да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартаванавайной. Большасць яго твораў прысвечана ваенным падзеям. Пісьменнік звяртаўся і да гісторыка-рэвалюцыйнайтэматыкі, да надзённых праблем нядаўняга мінулага і сучаснасці.
Літатратурная дзейнасць Народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна
Першымі літаратурнымі спробамі Івана Шамякіна былі кароткія рускамоўныя нарысы і вершы, напісаныя ў 1941 г. Яны сталі пралогам да шматгадовай плённай дзейнасці пісьменніка. Яго пяру належаць раманы «Глыбокая плынь» (1947—1948), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1978), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1991), аповесці «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», «Драма», «Падзенне», «Сатанінскі тур», «Адна на падмостках».

Раманы Івана Шамякіна — эпічная карціна пра народны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны, праўдівы паказ антыфашысцкай барацьбы ў Беларусі як усенароднай, патрыятычнай, вызваленчай. Пісьменнік па-майстэрску асэнсоўваў вострыя маральна-этычныя праблемы і агульнафіласофскія пытанні чалавечага быцця. Паказваў змены ў грамадскай свядомасці. Многія творы пісьменніка былі экранізаваны.
Першы ў беларускай літаратуры закрануў тэму чарнобыльскай катастрофы ў рамане «Злая зорка», які адлюстроўвае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Я. Колас (1959), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1968), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982), Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002).

Злая звезда
Сёння кнігі Івана Шамякіна жывуць, жыве памяць тых, каму пашчасціла ведаць яго, быць побач. Жыве удзячнасць чытачоў.
Произведения:
1. Тревожное счастье
2. Cердце на ладони
3. Глубокое течение
4. Возьму твою боль
5. Атланты и кариатиды